Ізраіль дэпартуе нобэлеўскую ляўрэатку прэміі міру, прапалестынскую актывістку з Ірляндыі Карыган Макгуайр. Напярэдадні Вярхоўны суд Ізраілю адхіліў яе апэляцыю на судовае рашэньне аб дэпартацыі.
Макгуайр быў забаронены ўезд у Ізраіль пасьля яе ўдзелу ў чэрвені ў спробе прарваць блякаду Газы. Нобэлеўская ляўрэатка знаходзілася на борце вадаплава “Рэйчэл Коры”, які вёз гуманітарны груз для палестынцаў.
Тыдзень таму Макгуайр была затрыманая адразу па прылёце ў Ізраіль. Міністэрства ўнутраных спраў Ізраілю заявіла, што актывістку пасадзяць на першы авіярэйс.
Карыган Макгуайр атрымала Нобэлеўскую прэмію міру разам з Бэці Ўільямз у 1976 годзе за намаганьні ў справе прымірэньня варагуючых бакоў у Ірляндыі.