Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн сёньня выказаў спадзяваньне, што Пакістан зноў адчыніць транспартны калідор для паставак міжнародным сілам у Аўганістане. Пастаўкі для сілаў кааліцыі прыпыненыя пасьля нядаўняга авіяўдару гелікоптэра НАТО, у выніку чаго ў памежным раёне былі забітыя трое пакістанскіх вайскоўцаў.
Расмусэн падкрэсьліў, што інцыдэнт ня быў наўмысным і што трэба паляпшаць каардынацыю дзеяньняў вайскоўцаў НАТО і Пакістану. Генэральны сакратар НАТО таксама паведаміў, што вядзецца сумеснае расьсьледаваньне інцыдэнту.