Міністар гандлю абяцае спыніць вытворчасьць таннага віна

30% ад усяго абароту вінагарэлачных вырабаў — таннае пладовае віно, "чарніла". Такую лічбу агучыў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, міністар гандлю Валянцін Чаканаў.

Дэпутат, лекар паводле прафэсіі Алег Сакадынец заявіў: пацыенты скардзяцца на тое, што пасьля бутэлькі віна за 3 тысячы рублёў у іх баліць галава.

На гэта Чаканаў параіў пацыентам Сакадынца наагул ня піць "чарніла".

Міністар дадаў, што ў пэрспэктыве Беларусь спыніць вытворчасьць таннага віна і будзе прадукаваць вінаградныя сухія і паўсухія віны.