Сёньня ў Стакгольме абвясьцілі ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізіялёгіі і мэдыцыны. Ім стаў брытанец Робэрт Эдвардс за разьвіцьцё апладненьня in vitro.
Згодна з пажаданьнем заснавальніка прэміі, вынаходніка дынаміту Альфрэда Нобэля, яе прызначае адмысловы камітэт, утвораны з прафэсараў Каралінскага Інстытуту (Karolinska Institutet), мэдычнага ўнівэрсытэту, які знаходзіцца ў прыгарадзе Сольна каля Стакгольму.
З абвяшчэньнем гэтай прэміі пачаўся гэтак званы “нобэлеўскі тыдзень”. Нобэлеўская прэмія прысуджаецца ў пяці галінах: мэдыцыне і фізіялёгіі, фізыцы, хіміі, літаратуры, змаганьні за мір. Да Нобэлеўскай прэміі прыраўноўваецца таксама прэмія імя Альфрэда Нобэля ў галіне эканомікі, устаноўленая ў 1968 годзе Банкам Швэцыі.
У аўторак агалошваюцца ляўрэаты па фізыцы, у сераду — па хіміі, у чацьвер — па літаратуры, у пятніцу — па змаганьні за мір. Прэміі па фізыцы, хіміі, літаратуры прызначае Каралеўская Швэдзкая акадэмія навук у Стакгольме. Прэмію міру дае адмысловы камітэт, утвораны нарвэскім парлямэнтам у Осла. Банк Швэцыі абвесьціць прозьвішча ляўрэата па эканоміцы ў наступны панядзелак.
Пачалася і раздача “шнобэляў”
На мінулым тыдні у Гарвардзкім унівэрсытэце ў ЗША былі абвешчаныя ляўрэаты гэтак званай "Шнобэлеўскай прэміі" (Ig Nobel Prize). У гэтай пародыі на Нобэлеўскую прэмію, якую арганізуюць штогод, пачынаючы з 1991, адзначаюцца цалкам сур’ёзныя навуковыя працы і дасягненьні, над якімі “людзі спачатку сьмяюцца, а потым думаюць”.
Сёлета "шнобэля" ў галіне мэдыцыны атрымалі два нідэрляндзкія навукоўцы, якія адкрылі, што сымптомы астмы можна вылечваць, катаючы пацыентаў на атракцыёне roller coaster – гэтак званых “амэрыканскіх горках”.
У сумежнай з мэдыцынай галіне аховы здароўя былі адзначаныя тры амэрыканскія мэдыкі за экспэрымэнт, у якім яны даказалі, што мікробы чапляюцца барадатых навукоўцаў.
А "шнобэля" ў галіне біялёгіі атрымалі сем кітайскіх навукоўцаў і адзін брытанскі за апісаньне фэномэну fellatio сярод крыланаў (падобных на кажаноў стварэньняў, якія распаўсюджаныя толькі ў трапічных зонах і кормяцца трапічнымі пладамі).