Намесьнік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі пракамэнтаваў стан беларуска-расейскіх дачыненьняў.
"Мядзьведзева пакуль ня чуў і не чытаў. Магу сказаць толькі пра нашага прэзыдэнта. Ён сказаў усё чэсна, прама, адкрыта і не хаваючы. Відаць, прыйшоў час назваць рэчы сваімі імёнамі", — заявіў Гумінскі.
3 кастрычніка прэзыдэнт РФ Дзьмітры Мядзьведзеў у сваім відэаблогу рэзка скрытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і прыгадаў беларускую апазыцыю:
"На адрас Расеі і яе кіраўніцтва ідуць хвалі абвінавачаньняў і лаянкі. На гэтым пабудавана ўся выбарчая кампанія Лукашэнкі. Яго непакоіць шмат што: і навядзеньне парадку ў нашых эканамічных адносінах, і стасункі расейскіх сродкаў масавай інфармацыі зь беларускай апазыцыяй, і нават лёс некаторых нашых высокапастаўленых пэнсіянэраў і звольненых чыноўнікаў".