Напад на грузавікі НАТА ў Пакістане

Сёньня ў прыгарадзе сталіцы Пакістану група ўзброеных ісламістаў напала на грузавікі НАТА, прызначанымі для адпраўкі ў Афганістан для патрэбаў міжнароднай кааліцыі.

Нападнікі падпалілі каля 20 грузавікоў. Забітыя трое ахоўнікаў. Гэта другі падобны напад за апошнія тры дні.

Пастаўкі для сілаў кааліцыі ў Афганістане праз Пакістан зараз прыпыненыя – пасьля нядаўняга авіяўдару верталёта НАТО, у выніку якога ў пагранічным раёне былі забітыя трое пакістанскіх вайскоўцаў. Улады Пакістану заяўляюць, што пастаўкі могуць аднавіцца толькі пасьля паляпшэньня сытуацыі з бясьпекай на паўночным захадзе краіны.