Сёньня ў Босьніі і Герцагавіне праходзяць усеагульныя выбары. Выбарцы трох грамадаў краіны – басьнійскіх мусульманаў, сэрбаў і харватаў – вызначаюць, хто будзе прадстаўляць іх у Прэзыдыюме, найвышэйшым кіроўным органе, які складаецца з трох чалавек. Таксама адбываюцца выбары дэпутатаў парлямэнту Босьніі і двух рэгіёнаў, якія ўтвараюць краіну – Рэспублікі Сэрбскай і Мусульманска-Харвацкай Фэдэрацыі. Рэспубліка Сэрбская таксама выбірае прэзыдэнта.
Назіральнікі лічаць, што ад вынікаў выбараў шмат у чым будуць залежаць стасункі краіны з Эўрапейскім Зьвязам, якія могуць апынуцца пад пагрозай, калі перамогуць нацыяналістычныя палітыкі.
Назіральнікі лічаць, што ад вынікаў выбараў шмат у чым будуць залежаць стасункі краіны з Эўрапейскім Зьвязам, якія могуць апынуцца пад пагрозай, калі перамогуць нацыяналістычныя палітыкі.