Карупцыя ў Расеі

За восем месяцаў бягучага году супрацоўнікі МУС Расеі выявілі каля 33 тыс. злачынстваў, зьвязаных з карупцыяй, паведаміў міністар унутраных спраў РФ Рашыд Нургаліеў.

Паводле яго слоў, у гэтым годзе на 15%, у параўнаньні зь мінулым годам, павялічылася колькасьць выкрытых злачынных групаў, якія займаліся хабарніцтвам.

Міністар таксама паведаміў, што ў 2009 годзе органамі ўнутраных спраў было выяўлена 429 тыс. эканамічных злачынстваў.

За восем месяцаў 2010 года зарэгістравана 225 тыс. злачынстваў такога роду.

Па словах Нургаліева, палова зь іх ужо раскрытая.