Пра гэта паведаміла прэзыдэнцкая прэс-служба.
Плянуецца, што сёньня Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам у фармаце адзін на адзін. Таксама заплянаваная сустрэча Лукашэнкі з прэзыдэнтам Турэччыны Абдулом Гюлем.
Паведамляецца, што падчас перамоваў бакі абмяркуюць стан двухбаковых дачыненьняў і найбольш пэрспэктыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва ў розных сфэрах, а таксама актуальныя пытаньні міжнароднага парадку дня.
Акрамя таго, праграмай візыту Аляксандра Лукашэнкі на бліжэйшыя дні заплянаваны шэраг сустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі і дзелавымі коламі Турэцкай Рэспублікі.