У Галяндыі хочуць забараніць паранджу

Забарона на нашэньне паранджы ў Галяндыі стане часткай урадавай праграмы ў рамках пакету па фармаваньні кааліцыі, паведамляюць галяндзкія партыйныя лідэры.

Лібэралы і хрысьціянскія дэмакраты вымушаныя былі саступіць гэтай прапанове з боку ўльтраправай Партыі свабоды дзеля таго, каб кааліцыя была нарэшце сфармаваная. Рашэньне аб яе стварэньні набудзе моц у суботу, у выпадку ўхваленьня з боку хрысьціянскіх дэмакратаў.

На гэты момант у судзе ідзе працэс над лідэрам правых – Гертам Вільдэрсам, якому закідаецца распальваньне нянавісьці супраць мусульманаў.