Кампанія "За справядлівыя выбары", якую арганізуюць 14 дэмакратычных партый і аб'яднаньняў, на прэзыдэнцкіх выбарах вылучыць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі тысячу назіральнікаў і 500 чалавек ва ўчастковыя камісіі.
Аб гэтым паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі, намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карняенка 1 кастрычніка на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
"Ва ўчастковыя камісіі будзе вылучана 500 вядомых і паважаных людзей, якім уладам будзе складана лягічна растлумачыць прычыну іх неўключэньня ў камісіі", — сказаў ён.
Карняенка адзначыў, што тысяча назіральнікаў дазволіць даць "абсалютна выразную карціну ходу выбараў". На некалькіх жа выбарчых участках актывісты кампаніі плянуюць арганізаваць "татальнае кругласутачнае назіраньне, каб адсочваць усе падзеі вакол участкаў".
Паводле слоў Карняенкі, кампанія "За справядлівыя выбары" мае намер "ня толькі фіксаваць парушэньні на выбарчых участках, але і спрабаваць іх прадухіліць".