Урадавыя вайскоўцы вызвалілі прэзыдэнта Эквадору Рафаэля Карэа з шпіталю, дзе яго ўтрымлівалі ўдзельнікі бунту. Выступіўшы з балькону прэзыдэнцкага палацу, Карэа паведаміў, што ў часе апэрацыі для яго выратаваньня ў страляніне загінуў адзін паліцыянт. Прэзыдэнт таксама падзякаваў сваім прыхільнікам за падтрымку.
У выніку сутычак удзельнікаў бунту зь сіламі прэзыдэнта былі шпіталізаваныя ня менш за 50 чалавек, у тым ліку сам прэзыдэнт. Калі ён выйшаў да бунтаўнікоў для перамоваў, тыя сустрэлі яго сьлезацечным газам.
Некалькі сотняў паліцыянтаў збунтаваліся супраць закону аб скарачэньні грашовых выплат супрацоўнікам праваахоўчых органаў. Ува ўсёй краіне былі блякаваныя лётнішчы і аўтатрасы. Пачаліся непарадкі і хаос. Урад Эквадору аб’явіў у краіне надзвычайнае становішча.
ЗША і шэраг краін Лацінскай Амэрыкі асудзілі спробу перавароту ў Эквадоры і выказалі падтрымку прэзыдэнту краіны.