Андэрс Фог Расмусэн наведвае Грузію

У Грузію ў чацьвер увечары прыляцеў генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн. Сёньня адбудуцца яго перамовы з кіраўніком МЗС Грузіі, кіраўніцтвам Міністэрства абароны і старшынём парлямэнту. Затым Фог Расмусэн спаткаецца з прэм’ер-міністрам Нікалазам Гілауры і прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі.

Ачольнік Паўночнаатлянтычнага альянсу таксама возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця сувязнога офісу НАТО ў Грузіі.

У грузінскім МЗС заявілі, што тэмамі перамоваў стануць пытаньні, якія абмяркоўваюцца ў рамках камісіі Грузія – НАТО.