Верталёты НАТА забілі пакістанскіх вайскоўцаў

Трое пакістанскіх вайскоўцаў былі забітыя сёньня ў выніку ракетнага ўдару баявых верталётаў сілаў НАТА ў Афганістане.

Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў раёне Верхні Аракзай на афганска-пакістанскай мяжы. Удар, мяркуючы па ўсім, быў нанесены па памылцы і прыйшоўся па блёкпосьце пакістанскіх войскаў.

Улады Пакістану заявілі, што да расьследаваньня абставінаў здарэньня пастаўкі міжнародным сілам у Афганістане, якія ідуць праз пакістанскую тэрыторыю, былі заблякаваня.

Камандаваньне войскаў НАТО паабяцала неадкладна расьсьледаваць інцыдэнт.