У Менску адбылося пасяджэньне грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэызыдэнта, якую ачольвае кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей. Сябры рады абмеркавалі сытуацыю ў сфэры адукацыі. Сярод іншага удзельнікі паседжаньня прапанавалі Макею вызваліць настаўнікаў школаў ад удзелу ў выбарчых камісіях падчас выбараў прэзыдэнта. Апошнім разам рада засядала 9 чэрвеня.
Нягледзячы на тое, што Аляксандар Лукашэнка раней заявіў, што рэформа школы скончаная, сёньня на пасяджэньні рады абмяркоўвалася пытаньне ўдасканаленьня сфэры адукацыі. Паводле сябра рады, былога старшыні Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча, бальшыня ўдзельнікаў выказалася за тое, што рэформу трэба працягваць:
«Крытычныя былі заўвагі на адрас узроўню адукацыі, на адрас праграмаў, падручнікаў і іншага. У сэнсе таго, што трэба працягваць рэформу школы. Праблема актуальная. І нізкі ўзровень аплаты працы настаўнікаў. І бюракратызм у адукацыйнай сыстэме. І ўзровень школьнай адукацыі, калі 80% навучэнцаў на цэнтральным тэставаньні фізыку і матэматыку здалі на двойкі. Калі Акадэмія навук бярэ на сябе бюджэтныя навуковыя дасьледаваньні, у той час як ў сьвеце цэнтрам навукі ёсьць ВНУ. Неабходнасьць ліквідацыі ВАКа. У гэтай адукацыі праблемаў звыш меры. Былі прапановы памяняць заканадаўства. Але Макей сказаў, што прэзыдэнт заявіў: школьная рэформа скончаная. Але з гэтым ніхто не пагадзіўся. Трэба, каб яна была працягнутая».
На пасяджэньні рады выступіў старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён узьняў пытаньне пра беларускамоўную адукацыю ў краіне.
«Я сказаў, што мы за 10 гадоў зьнішчылі нацыянальную адукацыю і назваў прыкметы: у Магілёве па-беларуску вучыцца адзін чалавек, у Баранавічах ажно цэлых тры і ў Горадні адзін. Першы намесьнік міністра адукацыі Жук галаву панурыў і сядзеў ціха. Пасьля абмеркаваньня праблемаў адукацыі Макей запэўніў, што на адным з пасяджэньняў Рады мы абмяркуем сытуацыю зь беларускай мовай. Ён сказаў, што мае прапановы ён улічыць».
Падчас пасяджэньня закраналася і цяперашняя выбарчая кампанія.
Станіслаў Багданкевіч: «Праблема выбараў закраналася ў тым пляне, што трэба вызваліць настаўнікаў школаў ад удзелу падчас выбарчай кампаніі ў выбарчых камісіях. Каб яны не адцягвалі ўвагі і займаліся сваімі прамымі абавязкамі — навучаньнем школьнікаў. А каб камісіі былі створаныя, як гэта і належыць, з грамадзкіх структураў».
У цэлым усе прапановы радай ухваленыя і будуць перададзеныя ва ўрад. Уладзімер Макей сказаў, што пагаджаецца з большасьцю прапановаў і заўвагаў.
Чарговае пасяджэньне заплянаванае на канец лістапада. Будзе абмеркавана месца Беларусі ў эпоху глябалізацыі.
Рада была створана ў пачатку мінулага году, а потым у лістападзе Ўладзімер Макей прыпыніў дзейнасьць гэтага фармаваньня на нявызначаны час. Ён абгрунтаваў сваё рашэньне тым, што з боку прадстаўнікоў апазыцыі і некаторых сяброў рады пайшла крытыка: маўляў, гэта «бутафорская» і «дэкляратыўная структура».