Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць заклік не баяцца Расею ды забойства ката.
Спампаваць
Саўка:
Адзін, прасьціце, “моладзевы лідэр”
У інтэрнэце абрашчэньне выдаў
І быў падвержан крыціке жастокай
Па сушчэству вапроса і ня тока.
Он гаварыт: “Быць нада салідарней…”
І дружна ўсе наехалі на парня.
Он гаварыт: “Ня бойцеся Расею”.
Ані яму і ў плечы, і па шэі.
Грышка:
І правільна мяркуюць у народзе!
З Расеяй нам зусім не па дарозе.
Масква – гэта схаваная пагроза,
І мы такой сьцяжынаю ня пойдзем.
Саўка:
Аднака там у вас і кандзідаты!
Ну, харашо, ніхто хоць не паддаты.
І вот зачэм жа ўвязвацца ў дзебаты,
Есьлі даўным-даўно забіў ката ты?
(У інтэрнэце цема катакАта
Прадстаўлена дастатачна багата).
Грышка:
І правільна мяркуюць у народзе.
З катазабойцам нам не па дарозе.
А пойдзем мы асобнаю сьцяжынай
І ўздымемся да самых да вяршыняў!
Саўка:
А я скажу вам, што адзін мужчына
Сьмяёцца ад вазьні вашай мышынай.
Он з вамі паіграецца, як коцік,
А посьле возьме ў роцік і праглоціт.