Самалі: піраты захапілі судна з індыйскімі маракамі

Самалійскія піраты захапілі гандлёвае судна MT Asphalt Venture, на борце якога знаходзіліся 15 індыйскіх маракоў.

Судна ішло з кенійскага порту Мамбасэ ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку і было атакаванае ля берагоў Танзаніі.

Паведамляецца, што на гэты момант карабель зьмяніў курс і накіраваўся да берагоў Самалі.

Камандуючы эўрапейскімі антыпірацкімі сіламі, якія патрулююць воды паблізу ўзьбярэжжа Самалі, Бастэр Гаўз заявіў, што кожны год піратам удаецца захапіць каля 30 суднаў.