Маскоўскі ўрад сышоў у адстаўку

Маскоўскі ўрад сышоў у адстаўку ў поўным складзе, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. Звольненымі лічацца некалькі соцень урадоўцаў.

Адстаўка кабінэту адбываецца аўтаматычна на наступныя суткі пасьля ўказу прэзыдэнта Расеі аб адстаўцы мэра. Гэты дакумэнт быў прыняты 28 верасьня.

Да зацьвярджэньня Маскоўскай гарадзкой думай новага мэра ўсе чальцы ўраду атрымлiвaюць статус "выканаўцаў абавязкаў".