У Гішпаніі, у ходзе агульнанацыянальнага страйку прайшлі сутыкненьні пікетоўцаў зь сіламі правапарадку – пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек, ёсьць затрыманыя.
Інцыдэнты здарыліся ў Мадрыдзе і шэрагу іншых гарадоў краіны, калі пікетоўцы заблякавалі аўтобусныя станцыі, дэпо мэтрапалітэну і харчовыя склады, спрабуючы спаралізаваць працу тых, хто не далучыўся да акцыі пратэсту.
Прафсаюзы краіны сьцьвярджаюць, што ў страйку бяруць удзел каля 70% працоўных. Непасрэдным штуршком да пратэстаў паслужыла ўхваленая нядаўна рэформа рынку працы, якая прадугледжвае павелічэньне ўзросту выхаду на пэнсію з 65 да 67 гадоў.