Госьця "Начной Свабоды" – дэпутат апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, а цяпер актывістка Партыі БНФ Галіна Сямдзянава. Яна ўключана ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі.
Соўсь: Наколькі лёгка вам было трапіць у склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі? Якія былі крытэры пры адборы сябраў камісій?
Сямдзянава: Партыя вылучыла мяне ў склад гэтай камісіі. падалі заяўку, і чамусьці на гэты раз улада вырашыла ўключыць прадстаўніка партыі БНФ і прадстаўніка гарадзкога аб'яднаньня БНФ "Адраджэньне". Такім чынам мы з Хадыкам трапілі ў гарадзкую выбарчую камісію. Усяго ад партыі было 3 чалавекі з спадаром Пальчэўскім, які ў раённай камісіі. На жаль, у Выбарчым кодэксе не існуе ніякіх крытэраў адбору сяброў камісіі. Яны кіруюцца Бог ведае чым.
Соўсь: Якія паўнамоцтвы у сяброў гарадзкой камісіі? Ці вы будзеце далучаныя да працэсу падліку галасоў?
Сямдзянава: Гарадзкая камісія займаецца разглядам скаргаў. Калі ў раённай камісіі прымаюць скаргі, то гарадзкая камісія выступае ў ролі судзьдзі ў гэтых спрэчках. Разглядаюцца скаргі на няправільнае вядзеньне агітацыі, на перашкоды, што робяцца падчас выбараў. Гэтая камісія можа зьбіраць вынікі выбараў па Менску, але ў дзень выбараў камісія чамусьці не працуе ў якасьці камісіі. Там праводзяцца дзяжурствы, як у звычайныя дні, і так і ўвечары, калі прыходзяць пратаколы, іх камісія атрымлівае. Прычым, атрымлівае не камісія, а кожны пратакол атрымліваецца асобна некім. Таму казаць пра важнасьць вылучэньня нельга. Нават калі нас там двое ці трое, а ўсяго там 13 сяброў камісіі, пры галасаваньні 10 да 3 усё адно будзе на карысьць тых, каго больш. Але калі нічога не рабіць, то нічога і ня будзе. Па-другое, мы добра ведаем Выбарчы кодэкс, ведаем свае правы, ведаем абавязкі ўлады. Я, напрыклад, зьбіраюся вылучацца на старшыню гарадзкой камісіі. Я выдатна ведаю, чым гэта скончыцца, але спрабаваць будзем. І мы будзем мець права пісаць у пратаколе асобную думку. Калі камісія прымае неправавое рашэньне ці тое рашэньне, зь якім мы ня згодныя, кожны сябра камісіі мае права напісаць пра тое, што ён ня згодны.
Соўсь: Удзел у працы якіх выбарчых камісій найбольш важны? І якія шанцы ў апазыцыі патрапіць туды?
Сямдзянава: Найбольш важны там, дзе вядзецца падлік галасоў, там дзе непасрэдна прымаецца ўдзел у галасаваньні, у тым ліку ў датэрміновым. Гэта ўчастковыя камісіі. Патрапіць ва ўчастковыя камісіі вельмі малаверагодна. Іх вельмі шмат – тысячы. І вылучыць туды такую колькасьць людзей, каб яны ўплывалі на вынікі галасаваньня ці настроіць камісію на сваю карысьць не выпадае. Таму мы будзем рабіць назіраньне, каб адсочваць тыя ўчасткі, дзе ёсьць назіральнікі, і дзе няма назіральнікаў, і рабіць потым параўнаньні, ці ня ёсьць там фальсыфікацыя. Бо на мінулых мясцовых выбарах вельмі вялікія фальсыфікацыі адбываліся са сьпісамі выбаршчыкаў. Там былі і памерлыя пяць гадоў таму, і людзі, што даўно там не жывуць. Але доступу да гэтых сьпісаў няма. Па Кодэксе сябры гарадзкой камісіі маюць права хадзіць па ніжэйстаячых камісіях і праводзіць там нейкі маніторынг. Але Цэнтральная камісія спрабуе нам гэтага ня даць рабіць. А мы будзем спраббаваць гэта рабіць.
Слухаць перадачу цалкам: