Зымбабвэ: з набліжэньнем рэфэрэндуму расьце гвалт

У Зымбабвэ з набліжэньнем рэфэрэндуму аб новай канстытуцыі расьце ўзровень гвалту.

У прыватнасьці, праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паведамляе аб ціску на грамадзкасьць з боку кіроўнай партыі ЗАНУ-ПФ, чые прыхільнікі сабатуюць мясцовыя сходы для абмеркаваньня прапанаваных зьменаў і нападаюць на прадстаўнікоў канкурэнтнага Руху за дэмакратычныя перамены. На мінулым тыдні ў сталіцы Харарэ быў да сьмерці зьбіты мужчына, паведамляе арганізацыя.

Рух за дэмакратычныя перамены знаходзіўся раней у апазыцыі да ўраду, але два гады таму быў уведзены ва ўрад пасьля спрэчных вынікаў выбараў. Галасаваньне па канстытуцыйных зьменах, прызначанае на сярэдзіну наступнага году, мае на мэце выбарчую рэформу.