Два прадстаўнікі партыі БНФ — Галіна Сямдзянава і Юры Хадыка ўключаныя ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Старшыня грамадзкай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандр Ваўчанін уключаны ў гарадзкую выбарчую камісію Жодзіна.
Яшчэ адзін прадстаўнік БНФ Юры Пальчэўскі ўключаны ў склад камісі Кастрычніцкага раёну Менску.
"Пра гэта мне стала вядома пасьля афіцыйнага фарміраваньня складу камісіі ў Жодзінскім гарсавеце, куды я падаваў сваю заяву на падставе збору подпісаў выбаршчыкаў ",- паведаміў "Свабодзе" Аляксандар Ваўчанін.
У Жодзінскім гарсавеце ўдакладнілі, што раней Аляксандр Ваўчанін двойчы абіраўся дэпутатам мясцовага гарсавету. Ён "вядомы і папулярны чалавек у Жодзіна", - удакладніў супрацоўнік арганізацыйнага аддзелу Жодзінскага гарвыканкаму.
Аляксандр Ваўчанін адзначыў, што тыдзень таму ў Жодзіна зьмяніўся асабовы склад адміністрацыі, якая і спрабуе рабіць першыя крокі ў накірунку дэмакратызацыі выбарчага працэсу.
З 15 зарэгістраваных палітычных партый сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій вылучылі дзесяць. Апазіцыйныя партыі прапанавалі 70 чалавек, у тым ліку Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 36, Аб'яднаная грамадзянская партыя — 24, Партыя БНФ — сем, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — тры.