Мядзьведзеў звольніў Лужкова

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў сёньня ўказ аб датэрміновым спыненьні паўнамоцтваў мэра Масквы Юрыя Лужкова.

Паводле паведамленьня прэсавай службы Крамля, Лужкоў адхілены ад пасады “ў сувязі з стратаю даверу прэзыдэнта Расеі”.

Часовым выканаўцам абавязкаў мэра прызначаны першы намесьнік мэра ва ўрадзе Масквы Ўладзімір Рэсін.

Прэс-сакратарка расейскага прэзыдэнта Натальля Цімакова заявіла, што сустракацца з экс-мэрам прэзыдэнт найбліжэйшым часам ня мае намеру.