Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
...і задажджыць. Тэмпэратура: 11-13 С.
У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Лідзіі Ярмошынай аб фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісій і рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнцкія выбары. Пачатак а 11.00.
У Пхэньяне пачынаецца зьезд Працоўнай партыі Карэі (ППК), на якім, як мяркуюць экспэрты, будзе выбраны новы лідэр краіны, каб заняць месца Кім Чэн Іра. Чакаецца, што сёлетні зьезд ППК наступным палітычным лідэрам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі зацьвердзіць Кім Чон Ына, аднаго з сыноў Кім Чэн Іра.
У Стамбуле пачынаецца трохдзённы сусьветны фінансавы саміт.
У Чыкага пачынаецца трохдзённая канфэрэнцыя на тэму "Іслам і мусульмане ў Амэрыцы".
У 1924 нарадзіўся італьянскі кінаактор Марчэля Мастраяні (пам. 1996).
У 1934 нарадзілася француская кінаакторка Брыжыт Бардо.
У 1938 нарадзіўся беларускі палітык Мечыслаў Грыб.
У 1939 у Маскве была падпісана савецка-нямецкая дамова аб сяброўстве і мяжы, якая замацавала ліквідацыю Польшчы як дзяржавы. У гэты самы дзень перад нацыстамі капітулявала Варшава.
У 1952 нарадзілася нідэрляндзкая кінаакторка Сыльвія Крыстэль, якая здабыла сусьветную вядомасьць фільмам "Эмануэль" (1974).
У 1953 Мікіта Хрушчоў быў выбраны першым сакратаром ЦК КПСС.
У 1994 у Балтыйскім моры затануў грузапасажырскі паром "Эстонія". У трагедыі загінулі 852 чалавекі, уратаваліся – 137.
Дзень чэскай дзяржаўнасьці – нацыянальнае сьвята Чэхіі. У гэты дзень чэхі таксама адзначаюць сьмерць свайго нацыянальнага патрона, Сьвятога Вацлава, які быў забіты ўласным братам у 935 годзе.
Год таму на сайце Свабоды: "Патрыярх вызваліў студэнтаў ад заняткаў".
"Я аддала сваю прыгажосьць і сваю маладосьць мужчынам. Я маю намер аддаць сваю мудрасьць і дасьведчанасьць зьвярам", – Брыжыт Бардо.
"Фільм паставілі ў 1973 годзе. Гэта быў залаты час для людзей, калі яны маглі праводзіць досьледы бяз рызыкі, напрыклад, заражэньня СНІД-ам. Сёньня людзі значна больш асьцярожныя, і я ня думаю, што такая постаць [як Эмануэль] магла б існаваць цяпер", – Сыльвія Крыстэль.
ПАХАЛАДАЕ...
...і задажджыць. Тэмпэратура: 11-13 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Нацыянальным прэс-цэнтры адбудзецца прэс-канфэрэнцыя Лідзіі Ярмошынай аб фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісій і рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнцкія выбары. Пачатак а 11.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Пхэньяне пачынаецца зьезд Працоўнай партыі Карэі (ППК), на якім, як мяркуюць экспэрты, будзе выбраны новы лідэр краіны, каб заняць месца Кім Чэн Іра. Чакаецца, што сёлетні зьезд ППК наступным палітычным лідэрам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі зацьвердзіць Кім Чон Ына, аднаго з сыноў Кім Чэн Іра.
У Стамбуле пачынаецца трохдзённы сусьветны фінансавы саміт.
У Чыкага пачынаецца трохдзённая канфэрэнцыя на тэму "Іслам і мусульмане ў Амэрыцы".
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1924 нарадзіўся італьянскі кінаактор Марчэля Мастраяні (пам. 1996).
У 1934 нарадзілася француская кінаакторка Брыжыт Бардо.
У 1938 нарадзіўся беларускі палітык Мечыслаў Грыб.
У 1939 у Маскве была падпісана савецка-нямецкая дамова аб сяброўстве і мяжы, якая замацавала ліквідацыю Польшчы як дзяржавы. У гэты самы дзень перад нацыстамі капітулявала Варшава.
У 1952 нарадзілася нідэрляндзкая кінаакторка Сыльвія Крыстэль, якая здабыла сусьветную вядомасьць фільмам "Эмануэль" (1974).
У 1953 Мікіта Хрушчоў быў выбраны першым сакратаром ЦК КПСС.
У 1994 у Балтыйскім моры затануў грузапасажырскі паром "Эстонія". У трагедыі загінулі 852 чалавекі, уратаваліся – 137.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень чэскай дзяржаўнасьці – нацыянальнае сьвята Чэхіі. У гэты дзень чэхі таксама адзначаюць сьмерць свайго нацыянальнага патрона, Сьвятога Вацлава, які быў забіты ўласным братам у 935 годзе.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Патрыярх вызваліў студэнтаў ад заняткаў".
ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ: