Прадстаўнікоў апазыцыі не ўключылі ў склад Гомельскай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Пасяджэньне па фармаваньні камісіі прайшло 27 верасьня.
На ўключэньне ў абласную камісію прэтэндавалі прадстаўнікі структур Партыі БНФ, АГП і "Справядлівага сьвету".
Як паведаміў член АГП Уладзімер Кацора, пры фармаваньні камісіі прадстаўнікі аблвыканкаму растлумачылі, што перавага аддаецца тым, хто мае практычны вопыт працы ў выбарчых камісіях. Камісія была сфармавана з 13 чалавек, туды трапілі прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці, ЛДП і КПБ.
"Беларускія выбары заўсёды праходзяць без апазыцыі. Ня сталі выключэньнем і гэтыя, — адзначыў Кацора. — Было б дзіўна, калі б прадстаўнікоў апазыцыі ўключылі ў камісію. Улада спрабуе абставіць працэс уключэньня ў камісію дэмакратычна. Бо нават не адну трэцюю, а дзьве трэція ў створанай камісіі аддалі прадстаўнікам партый і праўладных грамадзкіх аб'яднаньняў. Але гэта добрая міна пры дрэннай гульні".
Паводле слоў Кацоры, ня ўключаныя ў склад раённых камісій члены АГП у Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве. У апошнім горадзе член партыі Ўладзімір Цітуленка вылучаўся ў склад камісіі па партыйным сьпісе, а таксама ад трох груп грамадзян, тым ня менш ён ня быў уключаны ў камісію.