Габрэйскія актывісты плывуць у Газу

Група габрэйскіх актывістаў выплыла ў нядзелю з грузам гуманітарнай дапамогі ў накірунку да Паласы Газы, якая знаходзіцца пад ізраільскай блякадай. Дзевяць актывістаў зь Ізраілю, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і ЗША выплылі зь Кіпру на судне з брытанскім сьцягам.

31 траўня ізраільскія вайскоўцы перахапілі першую флятылію з гуманітарнай дапамогай для Газы. Пры гэтым загінулі дзевяць прапалестынскіх актывістаў, збольшага – турэцкіх грамадзян. МЗС Ізраілю заявіў, што калі актывісты хочуць перадаць дапамогу, яны павінны будуць выгрузіць яе ў ізраільскім ці эгіпецкім порце, адкуль яна будзе дастаўлена па прызначэньні.

Тэль-Авіў сьцьвярджае, што блякуе Паласу Газы, каб прадухіліць пранікненьне туды ўзбраеньняў.