У Аўганістане сёлета загінулі болей за 520 вайскоўцаў НАТО

Камандаваньне НАТО ў Аўганістане паведаміла аб гібелі ў выніку выбуху двух вайскоўцаў міжнародных сілаў на ўсходзе краіны. Паводле неафіцыйных зьвестак, сёлета ў Аўганістане ўжо загінулі 524 вайскоўцы кааліцыі. Гэта самая вялікая колькасьць ахвяраў за ўвесь час ад пачатку апэрацыі 9 гадоў таму.

На поўдні краіны, у правінцыі Лагман, паводле НАТО ў выніку сумеснай апэрацыі міжнародных і аўганскіх сілаў забітыя болей за 30 ваеўнікоў, у палон захоплены адзін з палявых камандзіраў.