Аляксей Янукевіч, кіраўнік ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва, заявіў, што ў склад ініцыятыўнай групы ўвайшло 1307 чалавек.
"Гэта крыху менш, чым мы хацелі мець (1500 чалавек), але і з гэтымі людзьмі мы дасягнем нашай мэты — сабраць 110 тысячаў подпісаў у падтрымку Рыгора Кастусёва", — заявіў кіраўнік Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Ён адзначыў, што зборшчыкі подпісаў ня будуць заахвочвацца матэрыяльна.
На брыфінгу журналістам прадэманстравалі мапу, на якой пазначана 84 рэгіёны Беларусі, дзе будуць працаваць сябры ініцыятыўнай групы ў падтрымку патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта.
24 верасьня ў 14.00 Рыгор Кастусёў плянуе падаць у ЦВК дакумэнты на рэгістрацыю ягонай ініцыятыўнай групы.