У ЗША пакаралі сьмерцю жанчыну

У ЗША ўпершыню за апошнія 5 гадоў пакаралі сьмерцю жанчыну. Жыхарка штату Вірджынія 41-гадовая Тэрэза Льюіс была асуджаная да пазбаўленьня жыцьця паводле абвінавачваньня ў арганізацыі забойства свайго мужа і пасынка ў 2002 годзе.

Сьледзтва выявіла, што яна, спакусіўшы двух мужчынаў, пераканала іх за грошы забіць свайго мужа і ягонага сына. Абодва забойцы былі асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Адзін зь іх у турме скончыў жыцьцё самагубствам.

Вярхоўны суд ЗША і губэрнатар Вірджыніі адхілілі ўсе прашэньні аб памілаваньні Тэрэзы Льюіс.