Дэлегацыі Злучаных Штатаў, Эўрапейскага Зьвязу і шэрагу іншых краінаў пакінулі залю паседжаньняў ААН на знак пратэсту супраць заяваў прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінэжада. У выступе на сэсііі Генэральнай асамблеі ён выказаў меркаваньне, што да арганізацыі тэрарыстычных нападаў на ЗША 11 верасьня 2001 году маглі быць датычныя амэрыканскія спэцслужбы і нават структуры ўнутры амэрыканскага ўраду. Амэрыканская місія адразу ж у адмысловай заяве рэзка асудзіла заявы іранскага лідэра, назваўшы іх “подлымі тэорыямі змовы і антысэміцкімі трызьненьнямі”.
Белы дом і прэзыдэнт Барак Абама расцанілі заяву Ахмадзінэжада як “абуральную зьнявагу ". Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан назвала яе “дзікунскай і непрыймальнай”.
Белы дом і прэзыдэнт Барак Абама расцанілі заяву Ахмадзінэжада як “абуральную зьнявагу ". Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан назвала яе “дзікунскай і непрыймальнай”.