Мільёны французаў пратэставалі супраць пэнсійнай рэформы

Мільёны людзей сёньня выйшлі на вуліцы Францыі пратэстуючы супраць пэнсійнай рэформы, прапанаванай прэзыдэнтам Саркозі. Агульнанацыянальная забастоўка парушыла працу грамадзкага транспарту , школ, пошты. Паводле прафсаюзаў, удзел у дэманстрацыях прынялі каля трох мільёнаў чалавек. Міністэрства унутраных спраў называе лічбу каля мільёна. Гэта была другая найбуйнейшая акцыя пратэсту за апошнія тыдні. Згодна праекту пэнсійнай рэформы да 2018 году пэнсійны ўзрост павінен павялічыцца з 60 да 62 гадоў.