Канстытуцыйны суд Украіны сёньня пачаў разгляд магчымых крокаў для аднаўленьня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, адмененых папярэдняй адміністрацыяй. Суд разглядае заяву наконт адмены рэформаў 2004 году, калі частка паўнамоцтваў прэзыдэнта была перададзеная парлямэнту і ўраду. Ініцыятарамі разгляду сталі прыхільнікі Януковіча ў парлямэнце. Дэпутаты просяць суд вырашыць, ці адпавядалі гэтыя зьмены канстытуцыі. Чакаецца, што суд прымне рашэньне да канца кастрычніка.