Злучаныя Штаты ўхваляюць рашэньне прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева не пастаўляць Ірану зэнітна-ракетныя комплексы і іншае ўзбраеньне. У заяве Белага дому з гэтай нагоды адзначаецца, што ЗША гатовыя да шчыльнага супрацоўніцтва з Расеяй дзеля агульных інтарэсаў і глябальнай бясьпекі.
У сераду расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў указ аб забароне на пастаўкі ў Іран шэрагу відаў баявой тэхнікі, улучна з комплексамі С-300. Рашэньне прынятае ў зьвязку з увядзеньнем у чэрвені сёлета Радай Бясьпекі ААН новых санкцыяў супраць Ірану, які адмаўляецца супрацоўнічаць з усясьветнай супольнасьцю ў пытаньні сваёй ядзернай праграмы.