Гайдукевіч плянуе наведаць ЦВК 24 верасьня

Сяргей Гайдукевіч

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты ад ЛДП Сяргей Гайдукевіч плянуе 24 верасьня перадаць дакумэнты ў ЦВК на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы.
Пра гэта ён паведаміў у размове з карэспандэнтам "Свабоды".

Кіраўніком ініцыятыўнай групы будзе дэпутат Менскага абласнога Савету, першы намесьнік старшыні ЛДП Анатоль Хішчанка.

Паводле С.Гайдукевіча, у ініцыятыўную групу запісаліся 10 483 чалавекі.

С.Гайдукевіч выказвае занепакоенасьць, што яго ініцыятыўную групу могуць не зарэгістраваць.