Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік адказаў на пытаньні Радыё Свабода пра зьмены ў выбарчым заканадаўстве, датэрміновае галасаваньне і правы назіральнікаў.
Глод: Заканадаўства, паводле якога пройдуць гэтыя выбары кіраўніка дзяржавы, некалькі адрозьніваецца ад часоў выбараў 2006 года. Аднак многія экспэрты лічаць, што гэтыя зьмены недастатковыя і касмэтычныя. Ці пагаджаецеся Вы з такой думкай?
Лазавік: Я не сказаў бы, што экспэрты лічаць зьмяненьні ў выбарчым заканадаўстве касмэтычнымі. Наадварот, Вэнэцыянская камісія станоўча ацаніла іх. Другая справа, што прадстаўнікі апазыцыі лічаць іх касмэтычнымі. Дык на тое яна і апазыцыя, каб крытыкаваць. На самой справе зьмяненьні ў заканадаўстве вельмі значныя. Яны прайшлі ўжо добрую праверку на мясцовых выбарах у 2010 годзе. Практыка паказала, што гэтыя нормы дазволілі палітычным партыям і грамадзкім аб'яднаньням больш актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх працэдурах выбарчага працэсу. Напрыклад, новая норма заканадаўства патрабуе, каб прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў у складзе выбарчых камісій было ня менш за траціну ад агульнага складу.
На выбарах у мясцовыя саветы ў 2010 годзе амаль усе палітычныя партыі накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. А на папярэдніх выбарах у фармаваньні камісій удзельнічалі толькі 9 з 15 палітычных партый. Другі прыклад: у 2010 годзе прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў склалі 35% ад складу тэрытарыяльных камісій, амаль 50% ад складу акруговых і 40 працэнтаў ад складу ўчастковых выбарчых камісій. А на папярэдніх выбарах, калі гэтая норма ня дзейнічала, у тэрытарыяльных камісіях іх было ў сем разоў менш - 7,5%, у акруговых менш удвая - 25,3%, і ва ўчастковых камісіях менш у чатыры разы - 10,7%.
Глод: Але ж статыстыка сьведчыць пра тое, што ў камісіі бралі пераважна прадстаўнікоў праўладных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а не апазыцыйных .
Лазавік: Гэта ж як і ў грамадзтве - нейкую партыю больш паважаюць, нейкую менш паважаюць. Ды ў самой апазыцыі паміж сабой ладу ніякага няма. Ня могуць разабрацца, хто зь іх больш апазыцыйны і прагрэсіўны. Магу сказаць адно -- заканадаўства не прадугледжвае квоты для апазыцыі. Але я упэўнены, што апазыцыя павінна быць у выбарчых камісіях, і думаю, што яна там будзе.
Глод: Ці тыя правілы, якія дзейнічалі падчас мясцовых выбараў - я маю на ўвазе фармаваньне камісіяў - ці будуць яны распаўсюджвацца на прэзыдэнцкія выбары?
Лазавік: Гэта ўжо норма Выбарчага кодэксу, і мы нікуды ня дзенемся і арганізатары выбарчай кампаніі на месцах ад гэтага нікуды ня змогуць адыйсьці. Яны павінны забясьпечыць, каб ва ўсіх выбарчых камісіях - і ў тэрытарыяльных, і ва ўчастковых - прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў было ня менш, чым трэць. І гэта будзе выконвацца.
Глод: Як вы ставіцеся да сытуацыі, якая склалася вакол кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева, які пэўны час пражываў за межамі Беларусі? Што пра гэта гаворыцца ў заканадаўстве?
Лазавік: Пытаньне рэгістрацыі Някляева пакуль у парадку дня Цэнтарвыбаркаму не стаіць. Пакуль да нас яшчэ не паступілі дакумэнты. Але калі такое пытаньне паўстане, вырашаць яго будзе няпроста.Уладзімір Някляеў быў у эміграцыі, у свой час заяўляў аб жаданьні застацца за мяжой і доўгі час на самой справе жыў і працаваў у Польшчы і Фінляндыі. Некаторыя палітыкі лічаць, што гэтае пытаньне можа быць вырашана як у свой час вырашалі пытаньне па рэгістрацыі Зянона Пазьняка. Сытуацыя падобная, але, я лічу, не аднолькавая. На той час – у 2006 годзе – калі стаяла пытаньне па рэгістрацыі Зянона Пазьняка, ён кіраваў партыяй, якая дзейнічала на тэрыторыі Беларусі. Гэта значыць, што ён працаваў у Беларусі. У Някляева некалькі другія абставіны. Прыйдзе час – будзем разьбірацца. Калі мы ня зможам сваімі сіламі разабрацца, тады, як і ў 2006 годзе, будзем зьвяртацца, магчыма, у Канстытуцыйны суд, ён, можа, нам падкажа, як больш правільна зь юрыдычнага гледзішча прыняць рашэньне.
Глод: Як будзе арганізавана назіраньне за выбарамі? Якія правы будуць мець назіральнікі ад АБСЭ, СНД, унутраныя назіральнікі? Ці будуць яны мець права назіраць за падлікам галасоў, чаго патрабуюць многія арганізацыі назіральнікаў?
Лазавік: Назіральнікамі за выбарамі маюць права быць дэпутаты парлямэнту, мясцовых саветаў, члены Савету Рэспублікі, давераныя асобы кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадзкіх аб'яднаньняў, працоўных калектываў і грамадзян. Ну і асобнай катэгорыяй ідуць замежныя назіральнікі. Сам кандыдат у прэзыдэнты мае права ня быць назіральнікам, а прысутнічаць на ўчастку пры падліку галасоў.
Адзначу, што працэдура накіраваньня і акрэдытацыі назіральнікаў стала больш лібэральнай.Палітычныя партыі і грамадзкія аб'яднаньні могуць накіроўваць у якасьці назіральнікаў ня толькі сваіх членаў, але і прадстаўнікоў. Права ў палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў такое будзе нават калі ў іх няма ніжэйстаячых арганізацыйных структур. Вельмі важным зьяўляецца і тое, што назіральнік можа прыступіць да выкананьня сваіх функцый адразу пасьля прадстаўленьня ў камісію дакумэнтаў аб накіраваньні яго на паседжаньне камісіі або на ўчастак на галасаваньне. На папярэдніх выбарах патрэбна было прадставіць дакумэнты загадзя, за дзень да паседжаньня камісіі ці дня галасаваньня. Ну і калі раней назіральнік мог выказаць свае заўвагі старшыні камісіі – а як ён адрэагуе, гэта невядома – то цяпер ён паводле закону мае права складаць акт аб парушэньні заканадаўства. Акт – гэта ўжо дакумэнт, які камісія павінна разгледзець і прыняць па ім адпаведнае рашэньне.
Лічу, што назіральнік – як замежны, так і ўнутраны – павінен мець магчымасьць ня толькі прысутнічаць на ўчастку для галасаваньня, але і непасрэдна назіраць за працэсам падліку галасоў. На гэта мы будзем нацэльваць усіх арганізатараў выбараў і ўсе камісіі – тэрытарыяльныя і ўчастковыя.
Глод: У нас існуе сыстэма датэрміновага галасаваньня, якая выклікае нараканьні з боку мноства грамадзянаў. Ці зьменіцца яна прынцыпова сёлета?
Лазавік: Працэдура папярэдняга галасаваньня ёсьць ня толькі ў нас. Амаль для ўсіх краін сьвету, дзе ўдзел у выбарах свабодны, неабавязковы, перад арганізатарамі выбараў стаіць праблема няяўкі выбарцаў на выбарчыя ўчасткі. Вырашаюць гэту праблему па-рознаму. Найбольш распаўсюджаным спосабам зьяўляецца датэрміновае галасаваньне, яно даволі шырока распаўсюджанае ў Эўропе і другіх краінах сьвету.
Мой пункт гледжаньня такі: практыку датэрміновага галасаваньня трэба выкарыстоўваць і распаўсюджваць перш за ўсё ў гарадах, дзе вялікая колькасьць мабільных выбаршчыкаў, якія ў дзень выбараў могуць зьехаць з гораду. Тут патрэбна і ня толькі даць грамадзянам права прагаласаваць датэрмінова, але і стварыць умовы для гэтага. Я і не лічу за грэх, калі якісьці кіраўнік зможа арганізаваць падвоз выбаршчыкаў да выбарчага ўчастку на аўтобусе ці адкарэктуе графік работы ўстановы ці вучобы. Гэта – ня ціск на выбаршчыкаў, а стварэньне ўмоваў для таго, каб яны маглі рэалізаваць сваё выбарчае права і права прагаласаваць датэрмінова.
А вось у сельскіх населеных пунктах, дзе, як правіла, людзі прывязаны да гаспадаркі, нячаста выяжджаюць за межы сваіх сельсаветаў, арганізацыйныя меры па датэрміновым галасаваньні павінны быць мінімальнымі.Хай людзі ў дзень выбараў прыйдуць на выбарчы ўчастак – ня трэба там датэрміновае галасаваньне – і хай у іх там будзе сьвята, хай для іх там арганізуюць канцэрт самадзейнасьці, выязны буфэт – гэта не пярэчыць выбарчаму заканадаўству. Не патрэбна ў сельскай мясцовасьці фарсіраваць гэты працэс. І я думаю, што гэтае пытаньне мы ўжо абмяркоўвалі з арганізатарамі выбараў – мы склікалі нараду начальнікаў арганізацыйна-кадравых упраўленьняў аблвыканкамаў і гораду Менску і выказалі такую думку, што датэрміновае галасаваньне ня трэба фарсіраваць.
Глод: Колькі кандыдатаў у прэзыдэнты, на вашу думку, здолее сабраць 100 тысяч подпісаў выбарцаў, і ці хопіць сёлета аднаго туру на вызначэньне пераможцы?
Лазавік: Як адзін з кіраўнікоў ЦВК я не хацеў рабіць якіясьці прагнозы. Тым ня менш, калі ўжо пытаньне зададзена так, з практыкі папярэдніх выбараў магу адзначыць: сабраць 100 тысяч подпісаў – справа нялёгкая. Патрэбна мець дзейсную каманду, добрую падтрымку ў грамадзтве. На практыцы ў нас выходзіла так, што на выбарах у 2001 годзе неабходную колькасьць подпісаў сабралі чатыры кандыдаты, праўда, адзін зь іх Домаш – потым зьняў сваю кандыдатуру, і ў 2006 годзе таксама чатыры кандыдаты змаглі сабраць неабходную колькасьць подпісаў. У 2006 годзе з пункту гледжаньня аб'яднаньня адзінага фронту апазыцыі ў іх справа выглядала намнога лепш. Сёньня там разброд і нейкія ваганьні, але калі і далей вось такія будуць дзеяньні, то колькасьць сабраных подпісаў можа быць і меншая.
Наконт колькасьці тураў адзначу адно: па выніках маніторынгу, які праводзілі розныя сацыялягічныя службы, яўны лідэр – дзейны прэзыдэнт, усе астатнія разам узятыя не выходзяць за межы статыстычнай хібнасьці. І пра гэта гавораць ня толькі афіцыйныя сацыёлягі, але і, наколькі я знаёміўся з дасьледаваньнямі інстытуту Алега Манаева – у яго такія самыя высновы.
Глод: Заканадаўства, паводле якога пройдуць гэтыя выбары кіраўніка дзяржавы, некалькі адрозьніваецца ад часоў выбараў 2006 года. Аднак многія экспэрты лічаць, што гэтыя зьмены недастатковыя і касмэтычныя. Ці пагаджаецеся Вы з такой думкай?
Лазавік: Я не сказаў бы, што экспэрты лічаць зьмяненьні ў выбарчым заканадаўстве касмэтычнымі. Наадварот, Вэнэцыянская камісія станоўча ацаніла іх. Другая справа, што прадстаўнікі апазыцыі лічаць іх касмэтычнымі. Дык на тое яна і апазыцыя, каб крытыкаваць. На самой справе зьмяненьні ў заканадаўстве вельмі значныя. Яны прайшлі ўжо добрую праверку на мясцовых выбарах у 2010 годзе. Практыка паказала, што гэтыя нормы дазволілі палітычным партыям і грамадзкім аб'яднаньням больш актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх працэдурах выбарчага працэсу. Напрыклад, новая норма заканадаўства патрабуе, каб прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў у складзе выбарчых камісій было ня менш за траціну ад агульнага складу.
На выбарах у мясцовыя саветы ў 2010 годзе амаль усе палітычныя партыі накіравалі сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. А на папярэдніх выбарах у фармаваньні камісій удзельнічалі толькі 9 з 15 палітычных партый. Другі прыклад: у 2010 годзе прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў склалі 35% ад складу тэрытарыяльных камісій, амаль 50% ад складу акруговых і 40 працэнтаў ад складу ўчастковых выбарчых камісій. А на папярэдніх выбарах, калі гэтая норма ня дзейнічала, у тэрытарыяльных камісіях іх было ў сем разоў менш - 7,5%, у акруговых менш удвая - 25,3%, і ва ўчастковых камісіях менш у чатыры разы - 10,7%.
Глод: Але ж статыстыка сьведчыць пра тое, што ў камісіі бралі пераважна прадстаўнікоў праўладных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, а не апазыцыйных .
Лазавік: Гэта ж як і ў грамадзтве - нейкую партыю больш паважаюць, нейкую менш паважаюць. Ды ў самой апазыцыі паміж сабой ладу ніякага няма. Ня могуць разабрацца, хто зь іх больш апазыцыйны і прагрэсіўны. Магу сказаць адно -- заканадаўства не прадугледжвае квоты для апазыцыі. Але я упэўнены, што апазыцыя павінна быць у выбарчых камісіях, і думаю, што яна там будзе.
Глод: Ці тыя правілы, якія дзейнічалі падчас мясцовых выбараў - я маю на ўвазе фармаваньне камісіяў - ці будуць яны распаўсюджвацца на прэзыдэнцкія выбары?
Лазавік: Гэта ўжо норма Выбарчага кодэксу, і мы нікуды ня дзенемся і арганізатары выбарчай кампаніі на месцах ад гэтага нікуды ня змогуць адыйсьці. Яны павінны забясьпечыць, каб ва ўсіх выбарчых камісіях - і ў тэрытарыяльных, і ва ўчастковых - прадстаўнікоў палітычных партый і грамадзкіх аб'яднаньняў было ня менш, чым трэць. І гэта будзе выконвацца.
Глод: Як вы ставіцеся да сытуацыі, якая склалася вакол кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева, які пэўны час пражываў за межамі Беларусі? Што пра гэта гаворыцца ў заканадаўстве?
Лазавік: Пытаньне рэгістрацыі Някляева пакуль у парадку дня Цэнтарвыбаркаму не стаіць. Пакуль да нас яшчэ не паступілі дакумэнты. Але калі такое пытаньне паўстане, вырашаць яго будзе няпроста.
Пытаньне рэгістрацыі Някляева пакуль у парадку дня ЦВК не стаіць.
Глод: Як будзе арганізавана назіраньне за выбарамі? Якія правы будуць мець назіральнікі ад АБСЭ, СНД, унутраныя назіральнікі? Ці будуць яны мець права назіраць за падлікам галасоў, чаго патрабуюць многія арганізацыі назіральнікаў?
Лазавік: Назіральнікамі за выбарамі маюць права быць дэпутаты парлямэнту, мясцовых саветаў, члены Савету Рэспублікі, давераныя асобы кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадзкіх аб'яднаньняў, працоўных калектываў і грамадзян. Ну і асобнай катэгорыяй ідуць замежныя назіральнікі. Сам кандыдат у прэзыдэнты мае права ня быць назіральнікам, а прысутнічаць на ўчастку пры падліку галасоў.
Адзначу, што працэдура накіраваньня і акрэдытацыі назіральнікаў стала больш лібэральнай.
Назіральнік павінен мець магчымасьць непасрэдна назіраць за працэсам падліку галасоў.
Лічу, што назіральнік – як замежны, так і ўнутраны – павінен мець магчымасьць ня толькі прысутнічаць на ўчастку для галасаваньня, але і непасрэдна назіраць за працэсам падліку галасоў. На гэта мы будзем нацэльваць усіх арганізатараў выбараў і ўсе камісіі – тэрытарыяльныя і ўчастковыя.
Глод: У нас існуе сыстэма датэрміновага галасаваньня, якая выклікае нараканьні з боку мноства грамадзянаў. Ці зьменіцца яна прынцыпова сёлета?
Лазавік: Працэдура папярэдняга галасаваньня ёсьць ня толькі ў нас. Амаль для ўсіх краін сьвету, дзе ўдзел у выбарах свабодны, неабавязковы, перад арганізатарамі выбараў стаіць праблема няяўкі выбарцаў на выбарчыя ўчасткі. Вырашаюць гэту праблему па-рознаму. Найбольш распаўсюджаным спосабам зьяўляецца датэрміновае галасаваньне, яно даволі шырока распаўсюджанае ў Эўропе і другіх краінах сьвету.
Мой пункт гледжаньня такі: практыку датэрміновага галасаваньня трэба выкарыстоўваць і распаўсюджваць перш за ўсё ў гарадах, дзе вялікая колькасьць мабільных выбаршчыкаў, якія ў дзень выбараў могуць зьехаць з гораду. Тут патрэбна і ня толькі даць грамадзянам права прагаласаваць датэрмінова, але і стварыць умовы для гэтага. Я і не лічу за грэх, калі якісьці кіраўнік зможа арганізаваць падвоз выбаршчыкаў да выбарчага ўчастку на аўтобусе ці адкарэктуе графік работы ўстановы ці вучобы. Гэта – ня ціск на выбаршчыкаў, а стварэньне ўмоваў для таго, каб яны маглі рэалізаваць сваё выбарчае права і права прагаласаваць датэрмінова.
А вось у сельскіх населеных пунктах, дзе, як правіла, людзі прывязаны да гаспадаркі, нячаста выяжджаюць за межы сваіх сельсаветаў, арганізацыйныя меры па датэрміновым галасаваньні павінны быць мінімальнымі.
Датэрміновае галасаваньне ня трэба фарсіраваць.