У Нігерыі выкрадзеныя трое французаў

Трое французскіх супрацоўнікаў кампаніі Bourbon былі выкрадзеныя ў Нігерыі.

Выкраданьне адбылося ў выніку нападу невядомых на судна ў раёне нафтаздабычы ля берагоў Нігерыі. Падрабязнасьці інцыдэнту высьвятляюцца.