Большасьць апазыцыйных палітыкаў, якія заявілі пра свой удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, зьбіраюцца падаваць дакумэнты на рэгістрацыю іх ініцыятыўных груп у чацьвер або пятніцу.
У камандах Уладзімера Някляева, Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Яраслава Раманчука, Андрэя Саньнікава і іншых патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах ад апазыцыі сёньня працягвалі ўдакладняць сьпісы ініцыятыўных груп. Самі прэтэндэнты праводзілі сустрэчы і рабілі прызначэньні ў сваіх штабах:
Андрэй Саньнікаў паведаміў "Свабодзе", што ягоную ініцыятыўную групу ўзначаліў Уладзімер Кобец, вядомы як адзін з арганізатараў руху "Зубр".
Спадар Саньнікаў паведаміў таксама пра свае апошнія сустрэчы:
"Учора сустракаўся з намесьнікам старшыні Бундэстагу. Шмат сустрэч з тымі людзьмі, якія падтрымалі, якія хочуць паразмаўляць асабіста перад тым, як падтрымаць. Адбываецца праца штаба, нармальны працэс ідзе".
Спадар Саньнікаў яшчэ ня вырашыў, калі будзе падаваць сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы на рэгістрацыю ў ЦВК — у чацьвер ці пятніцу.
Алесь Міхалевіч заявіў, што сабраў у сваю ініцыятыўную групу больш за тысячу чалавек:
"Гэта тыя людзі, якія падтрымліваюць мяне асабіста, зь якімі я рабіў штабы дастаткова даўно, гэта прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў, вельмі шмат людзей з грамадзкай ініцыятывы "Маладая Беларусь", гэта прадстаўнікі Руху "За свабоду", частка якога падтрымала мяне. Шмат беспартыйных людзей, са многімі я зьвязваўся праз інтэрнэт. Частка асабістых сяброў, знаёмых, я зьвярнуўся да ўсіх маіх былых аднакляснікаў, да тых людзей, зь якімі я быў знаёмы па працы".
Алесь Міхалевіч сёньня сустракаўся са сваімі паплечнікамі ў Віцебску, а патэнцыйны кандыдат ад БНФ Рыгор Кастусёў — у Магілёве.
Спадар Кастусёў заявіў "Свабодзе" пра гатоўнасьць да пачатку збору подпісаў і арганізацыю сваіх перадвыбарчых штабаў ва ўсіх абласьцях. Апрача таго, ён паведаміў, што актывізаваў сваю працу ў Фэйсбуку і іншых сацыяльных сетках:
"Мае сябры, што займаюцца вельмі актыўна гэтай справай, мне параілі абавязкова адкрыць старонку ў Фэйсбуку. Я ўчора паўдня прысьвяціў гэтай справе. Некаторыя вядомыя блогеры мне цяпер актыўна дапамагаюць. Што прыемна адзначыць, што яны самі прапанавалі дапамогу".
Патэнцыйны кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук ужо даўно выкарыстоўвае сацыяльныя сеткі:
"У кампаніі ў маю падтрымку ў Фэйсбуку ўдзельнічае 7,5 тысяч сябраў, група за мяне ў сетцы "Ў кантакце" таксама налічвае шмат тысяч сябраў. Мы накіравалі лісты ўсім сябрам партыі, каб удзельнічалі ў розных формах у гэтых кампаніях. Так што ўсе магчымыя сродкі выкарыстоўваем".