Рэпэтыцыя Плошчы пройдзе 24 лістапада

Беларуская апазыцыя арганізоўвае акцыю "Сыходзь!". Пра гэта сёньня заявілі на прэсавай канфэрэнцыі сустаршыні БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі, старшыня БСДП (Народная грамада) Мікола Статкевіч і лідэр незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Зьміцер Дашкевіч.
Масавая акцыя заплянаваная на 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы.

Павал Севярынец патлумачыў выбар гэтай даты 2 прычынамі.

"Па-першае, скончыцца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты. Па-другое, гэта гадавіна рэфэрэндуму 1996 году, калі Лукашэнка зьмяніў канстытуцыю Рэспублікі Беларусь."

На думку Зьмітра Дашкевіча, акцыя 24 лістапада стане галоўнай рэпэтыцыяй дэмакратычных сілаў перад выхадам на плошчу 19 сьнежня.