У Расеі пераадолеюць крызыс аўтамабілямі

Перадкрызысны ўзровень вытворчасьці аўтамашын у Расеі можа быць дасягнуты да канца 2010 году. Пра гэта заявіў расейскі прэм'ер Уладзімір Пуцін на нарадзе ў Санкт-Пецярбургу. Пуцін паведаміў, што сёлета за паўгоду ў Расеі было сабрана 208 тысяч аўтамабіляў. Расейскі прэм'ер таксама запэўніў, што ўрад будзе ствараць найбольш спрыяльныя ўмовы для інвэстыцыяў у аўтамабільную прамысловасьць Расеі.

Сёньня ж у Пецярбургу адкрыліся два новыя аўтамабільныя заводы - карэйскай кампаніі Х'юндай і канадзкай Магна.