У Беларусі распачалася прэзыдэнцкая перадвыбарчая кампанія — слухачы камэнтуюць яе хаду, выказваюцца на адрас патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Пра гэта — у сёньняшніх тэлефанаваньнях на “Свабоду”.
Спадар: “Не пасьпелі абвесьціць дату так званых выбараў прэзыдэнта, а наш “незаменны” правадыр пры дапамозе дзяржаўных СМІ ўжо ва ўсю сам сябе піярыць. Дарэчы, гэтым ён займаецца штодня, незалежна ад выбараў. А нашай апазыцыі ён не дае ні слова, ні паўслова, і толькі падчас выбарчай кампаніі ён, незадаволена, як з панскага пляча, дае кожнаму апазыцыянэру ажно па паўгадзіны эфірнага часу. А правая рука правадыра, Ярмошына, нават усталявала мяжу: кожны апазыцыянэр можа патраціць на выбары ня больш, як 35 тысяч даляраў, і, ня дай Бог, калі нехта захоча яму дапамагчы. Дык аб якой роўнасьці ўсіх кандыдатаў можна весьці гаворку, калі адзін бясплатна дзень і ноч карыстаецца дзяржаўнымі СМІ, як сваімі ўласнымі, а іншым робіць усялякія перашкоды?”.
Спадар: “Праслухаў інтэрвію, якое даў патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Цярэшчанка. Гэта дзіцячае балбатаньне, гэта другі Гайдукевіч. Ніводнага слова пра тое, што трэба зьмяніць дыктатарскую ўладу ў Беларусі. Хай зьбірае ўсіх сваіх гандляроў і ідзе зь імі на Камароўку, у Малінаўку, у Ждановічы і вядзе іх наперад. Безь яго зьвёў нас наперад Лукашэнка — аж дайшоў да Вэнэсуэлы. Хай сядзіць дома і не марнуе час гандляроў на гэтыя мерапрыемствы”.
Пачатак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі — адна з тэмаў абмеркаваньня ў тэлефанаваньнях на “Свабоду”:
Афіцыйныя сацыялягічныя службы заяўляюць, што ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах прымуць 90% выбарнікаў, а 78% зь іх аддадуць свае галасы дзейснаму кіраўніку краіны. Слухачы працягваюць камэнтаваць гэтую тэму:
Спадар: “Ёсьць у Беларусі нашчадкі Адама і Евы, якія думаюць, што жывуць у раі, але іх ня 78 адсоткаў. Многія зь іх ня пойдуць галасаваць, 90 адсоткаў — гэта чысты блеф!”
Спадар: “Калі ласка, перадайце ўсім, хто хоча выстаўляць свае кандыдатуры ў прэзыдэнты, што ўсё гэта пустое. Лукашэнка за вас усё робіць, за яго будзе напісана 86-90 адсоткаў, а гэта яны толькі ствараюць рэкляму. Ня трэба ім совацца. Усе ведаюць, што Лукашэнка ўлады ня ўпусьціць”.
Спадар: “Паверце, я пастаянна ежджу ў грамадзкім транспарце і ведаю, што апытаньні трэба праводзіць у грамадзкім транспарце. Калі зрабіць там апытаньне, то будзе вялікая ўдача, калі Лукашэнка набярэ 15 адсоткаў. І я ведаю, чым дыхае просты люд, выбарнік. 15 адсоткаў — гэта будзе надта шмат для яго. Усе людзі толькі і гавораць: за каго заўгодна, але толькі не за Лукашэнку. Таму я ня ведаю, адкуль яны бяруць гэтыя адсоткі: 70-80-90 %. Хто ж так можа галасаваць — толькі самыя безгаловыя людзі і тыя, хто сядзіць пад гэтай дойнай каровай, каля карыта Лукашэнкі”.
Нагадаю, што тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.