ЭЗ і ЗША заклапочаныя зьнікненьнем украінскага журналіста

Эўрапейскі Зьвяз і ЗША заклікалі Ўкраіну дасканала расьсьледаваць абставіны зьнікненьня харкаўскага журналіста Васіля Кліменцева. Галоўны рэдактар газэты “Новый стиль», які друкаваў матэрыялы журналісцкіх расьсьледаваньняў фактаў карупцыі, зьнік бязь зьвестак 11 жніўня.

У сёньняшняй заяве Эўрапейскага Зьвязу ўтрымліваецца заклік да прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ўзяць расьсьледаваньне зьнікненьня журналіста пад свой кантроль. У заяве ЗША адзначаецца неабходнасьць абароны свабоды прэсы як важнага фактара барацьбы з карупцыяй – адной з галоўных праблемаў Украіны.