Празь некалькі гадоў у Расеі зьявяцца дзьве першыя платныя дарогі. Абедзьве ідуць з Масквы і будуюцца фактычна на дзяржаўныя грошы. За абедзьвюма стаяць пецярбурскія знаёмыя Ўладзімера Пуціна: Юры Кавальчук і Аркадзь Ротэнберг, піша газэта «Ведамасьці».
Як піша выданьне, кантроль над будаўніцтвам платнай дарогі Масква—Менск дастаўся банку «Расея», найбуйнейшым акцыянэрам якога зьяўляецца стары знаёмы Пуціна Юры Кавальчук. Канцэсію на будаўніцтва і эксплёатацыю выхаду на МКАД з фэдэральнай аўтамабільнай дарогі М1 «Беларусь» Масква—Менск атрымала кампанія «Галоўная дарога», 50,01% якой належыць падкантрольнай «Расеі» кампаніі «Лідэр»; гэтую інфармацыю пацьвердзіла прэс-служба «Галоўнай дарогі».
Кантроль над будаўніцтвам ўчастка дарогі Масква-Пецярбург дастаўся кампаніі «Н-транс», якая зьяўляецца саўладальнікам кансорцыюму «Паўночна-заходняя канцэсійная кампанія», што будзе асвойваць бюджэт і займацца будаўніцтвам. Паводле зьвестак выданьня, чалец рады дырэктараў «Н-транс» Георгі Карашкін прадстаўляе там інтарэсы таксама сябра Пуціна, бізнэсоўца Аркадзя Ратэнберга.