17 верасьня з менскага ізалятару часовага утрыманьня вызвалілі Ігара Чапігу і Ўладзімера Валошына, якіх падазравалі ў нападах на расейскую амбасаду і турму на вуліцы Акрэсьціна.
Актывіста «Правага альянсу» Ігара Чапігу вызвалілі раніцай 17 верасьня, але канфіскаваных рэчаў маладому чалавеку не аддалі, у тым ліку і мабільнага тэлефону, таму зьвязацца зь ім аказалася праблематычна.
Кіраўнік «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў, які размаўляў з Ігарам Чапігам, распавёў «Свабодзе»:
«Паведаміў, што за тыя 8 дзён, якія ён быў на Акрэсьціна, яго дапытвалі ўсяго 2 ці 3 разы, прычым вельмі павярхоўна. Але яшчэ падчас першага допыту сказалі, што незалежна ад таго, што ты будзеш казаць, мы цябе затрымаем на 3 дні. На пытаньне, на якой падставе, намякнулі, што інфармацыю пра яго ім далі з КДБ. Пра расейскія спэцслужбы, пра спробу падпалу амбасады не пыталіся. Пыталіся пра напад на ізалятар і на Дом прафсаюзаў, а ён нават і ня ведаў, што такі напад быў. Яшчэ цікавіліся, ці мае ён дачыненьне да экстрэмісцкіх моладзевых арганізацый».
Сёньня ў сярэдзіне дня выйшаў на волю і эколяг з Менску Уладзімер Валодзін, якога пратрымалі за кратамі 9 дзён.Валодзін кажа, што яго падазравалі ў датычнасьці ажно па трох эпізодах: нападзе на філіял «Беларусбанку», на Дом прафсаюзаў 30 красавіка і нападзе на турму на Акрэсьціна ў пачатку верасьня. Паступова выстаўлялі гэтыя тры падазрэньні і працягвалі ўтрыманьне пад вартай. Віны сваёй Уладзімер Валодзін не прызнаў і ўсё роўна яму сказалі, што ён застаецца ў стане падазронага.
Валодзін: «Мяркую, што да мяне, гэта чыста палітычная справа — некалі, відаць, трапіў у сьпісы нядобранадзейных за маю пазыцыю ў пытаньні аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Здаецца, нават міліцыянты на Акрэсьціна зразумелі, што гэта справа палітычная».
Як і Ігару Чапігу, Уладзімеру Валодзіну не задавалі пытаньняў пра магчымую датычнасьць расейскіх спэцслужбаў да нападу на амбасаду Расеі 30 жніўня, але настойліва пыталіся пра прыналежнасьць да маладзёвай экстрэмісцкай групоўкі.
Пра ўмовы ўтрыманьня вызваленыя казалі, што на Акрэсьціна яны «ня лепшыя, але трываць можна».
Па розных справах пра напады яшчэ застаюцца за кратамі анархісты Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч. Пры гэтым Ігар Чапіга і Ўладзімер Валодзін не выключаюць, што затрыманых болей.
Актывіста «Правага альянсу» Ігара Чапігу вызвалілі раніцай 17 верасьня, але канфіскаваных рэчаў маладому чалавеку не аддалі, у тым ліку і мабільнага тэлефону, таму зьвязацца зь ім аказалася праблематычна.
Кіраўнік «Правага альянсу» Юрась Карэтнікаў, які размаўляў з Ігарам Чапігам, распавёў «Свабодзе»:
«Паведаміў, што за тыя 8 дзён, якія ён быў на Акрэсьціна, яго дапытвалі ўсяго 2 ці 3 разы, прычым вельмі павярхоўна. Але яшчэ падчас першага допыту сказалі, што незалежна ад таго, што ты будзеш казаць, мы цябе затрымаем на 3 дні. На пытаньне, на якой падставе, намякнулі, што інфармацыю пра яго ім далі з КДБ. Пра расейскія спэцслужбы, пра спробу падпалу амбасады не пыталіся. Пыталіся пра напад на ізалятар і на Дом прафсаюзаў, а ён нават і ня ведаў, што такі напад быў. Яшчэ цікавіліся, ці мае ён дачыненьне да экстрэмісцкіх моладзевых арганізацый».
Сёньня ў сярэдзіне дня выйшаў на волю і эколяг з Менску Уладзімер Валодзін, якога пратрымалі за кратамі 9 дзён.
Відаць, трапіў у сьпісы нядобранадзейных за маю пазыцыю ў пытаньні аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі.