ЭЗ: пара прымаць Сэрбію

Дачыненьні паміж Сэрбіяй і Эўразьвязам набылі новы імпульс пасьля прыняцьця Генэральнай асамблеяй ААН рэзалюцыі па Косаву, заявіў сёньня эўракамісар у пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле па выніках сустрэчы з прэзыдэнтам Сэрбіі Борысам Тадзічам у Бялградзе.

Фюле дадаў, што "Эўразьвязу пара ўсур'ёз заняцца заяўкай Сэрбіі аб далучэньні да ЭЗ". Бялград падаў сваю заяўку ў мінулым сьнежні.

Сёлета ў чэрвені Брусэль падпісаў зь Бялградам Пагадненьне аб асацыяцыі і стабілізацыі, якое зьяўляецца першым крокам на шляху далучэньня. Сама сэрбская заяўка аб далучэньні, аднак, яшчэ не разглядалася.