Акрамя Віктара Цярэшчанкі ніводзін іншы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі пакуль не падаваў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Пра гэта «Свабодзе» паведамілі сёньня ў Цэнтарвыбаркаме. Тут згадваюць, што закон дазваляе прэтэндэнтам прынесьці заяву цягам дзесяці дзён, то бок па 24 верасьня ўключна.
Пра жаданьне таго ці іншага прэтэндэнта зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу ў цэнтральнай выбарчай камісіі першым даведваецца супрацоўнік ЦВК Аляксандар Пестуноў. Яму даручана прымаць і рэгістраваць адпаведныя дакумэнты. Цікаўлюся ў спадара Пестунова, ці зьвяртаўся з просьбай пра рэгістрацыю хто-небудзь з кандыдатаў акрамя Віктара Цярэшчанкі.
«На жаль, не, нікога больш не было».
У ЦВК таксама паведамілі, што кандыдаты ў прэзыдэнты могуць пры жаданьні падаць заяву і ў суботу, 18 верасьня. Дзеля гэтага тут будзе знаходзіцца спэцыяльны дзяжурны.
Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты пакуль не сьпяшаюцца. Напрыклад, старшыня выбарчага штабу Яраслава Раманчука Леанід Марголін сёньня сказаў «Свабодзе», што ісьці ў ЦВК у першыя дні няма сэнсу:
«Калі Цэнтарвыбаркаму даецца пяць дзён на праверку сьпісу сябраў ініцыятыўнай групы, то навошта ім даваць дзесяць? Таму мы будзем падаваць на наступным тыдні, хутчэй за ўсё ў сераду».
Закон прадугледжвае толькі адно абмежаваньне па колькасьці сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты краіны — іх павінна быць як найменей сто. У Яраслава Раманчука група будзе нашмат большая, кажа спадар Марголін:
«Мы лічым, што ініцыятыўная група павінна быць ня меншай за тысячу чалавек. Інакш — гэта несур’ёзна».
Сёлета ўпершыню прэтэндэнты на пасаду прэзыдэнта будуць падаваць сьпісы ініцыятыўных груп ня толькі ў папяровым выглядзе, як звычайна, але і ў электронным. Гэтаксама ўпершыню яны зьявяцца на афіцыйным сайце ЦВК, адзначае Лідзія Ярмошына:
«Яны будуць абсалютна празрыстымі. Адзінае — мы абавязаныя абараняць асабістае жыцьцё грамадзян. І таму са сьпісаў будуць выключаныя адрасы тых, хто ўваходзіць у сьпіс ініцыятыўных груп, каб на іх не было ціску. Будзе абазначаны толькі рэгіён — Гарадзенская вобласьць, Берасьцейская і г.д.».
Досьвед папярэдніх выбарчых кампаніяў сьведчыць, што звычайна заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп пераважна прыносяць у апошнія дзень-два прыёму дакумэнтаў.