Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілікевіч заявіў, што ня будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 19 сьнежня.
Сваю заяву ён зрабіў падчас прэс-канфэрэнцыі з удзелам лідэра Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, патэнцыйнага кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, патэнцыйнага кандыдата, кіраўніка саюзу "За мадэрнізацыю" Алеся Міхалевіча і старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Алега Новікава.
Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што будзе браць удзел у выбарчай кампаніі, але ня ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Разам зь лідэрамі Партыі БНФ, Беларускай партыі "Зялёныя" і саюзу "За мадэрнізацыю" ён падпісаў пагадненьне аб стварэньні Грамадзянскай Акцыі "Беларускі выбар". Яе сябры заявілі, што падзяляюць каштоўнасьці незалежнасьці, дэмакратыі і эўрапейскага выбару Беларусі. Аляксандар Мілінкевіч упаўнаважаны прадстаўляць Акцыю "Беларускі выбар". Палітык патлумачыў, чаму ён ня будзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты.
"Я падыходжу да гэтай кампаніі вельмі адказна, разумею сваю ролю ў палітычнай дзейнасьці. Калі 3-га траўня я рабіў прэзэнтацыю сваёй праграмы, то сказаў, што мы будзем адстойваць наша права на свабодныя і сумленныя выбары. І назваў гэта змаганьнем за тое, што мы маем права сумесна лічыць галасы, чаго не было раней ніколі".
Рух "За свабоду" накіраваў у АБСЭ, Раду Эўропы, Эўрапарлямэнт, Эўракамісію, амбасадарам краінаў Эўразьвязу і СНД, а таксама ў Палату прадстаўнікоў лісты з патрабаваньнем зьменаў у выбарчым заканадаўстве.
"Зьмены вельмі простыя, каб мы лічылі галасы разам. Улада сёньня слабейшая, магла б пайсьці на гэтыя саступкі. Але я думаю, яна не разумее сваёй гістарычнай ролі і важнасьці, каб на Беларусі зьявілася легітымная ўлада. І пасьля таго, як выбары былі анансаваныя, Лідзія Ярмошына сказала, што зьменаў у заканадаўстве у час выбарчай кампаніі ня будзе. Для мяне гэта асноўная прычына, па якой я ня буду выстаўляць сваю кандыдатуру на гэтых выбарах. Бо не хачу браць удзел у спэктаклі, дзе адзін рэжысэр, адзін сцэнарыст, адзін актор. Не хачу ў ёй быць статыстам. І хачу, каб людзі на Беларусі і нашы партнэры ў замежжы ведалі, што насамрэч выбараў у Беларусі няма".
Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што не заклікае да байкоту выбараў. Свой няўдзел у якасьці кандыдата ён расцэньвае як дэманстрацыю ўладзе, "што так далей быць ня можа". Падчас выбарчай кампаніі ён будзе актыўна падтрымліваць тых кандыдатаў, якія стаяць на беларускіх, праэўрапейскіх пазыцыях.
"Упэўнены, што лёс краіны будзе вырашацца і на гэтых выбарах, і на працягу аднаго-двух гадоў. І мы мусім быць падрыхтаваныя. Каб на першых паўдэмакратычных-дэмакратычных выбарах выступіць сур'ёзнай сілай. І там трэба будзе вырашаць лёс краіны па-сапраўднаму. Лукашэнка, на жаль, мае ўсе магчымасьці, каб прызначыць сябе яшчэ раз прэзыдэнтам. Але гэта будзе зноў жа нелегітымная ўлада".
Яшчэ адной прычынай свайго рашэньня Аляксандар Мілінкевіч назваў разьяднанасьць апазыцыі. Ён сказаў, што рабіў усё, што мог, дзеля яе аб'яднаньня. Ён прапаноўваў зрабіць АДС з двух частак — прарасейскай і прабеларускай, праэўрапейскай, але разам трымацца супраць дыктатуры. Тым ня менш гэтага не адбылося. Таксама не атрымалася ўтварыць Беларускі незалежніцкі блёк.
"Я лічу, што на мне па-ранейшаму ляжыць значная адказнасьць за тое, ці будзе на Беларусі сіла, якая разумее важнасьць, вырашальнасьць сытуацыі і возьме на сябе адказнасьць за барацьбу за незалежнасьць і эўрапейскі выбар. Таму ў нас ішлі перамовы, нават меў шчасьце ў сябе ў Берштах прымаць тых людзей, якія стаяць на падобных пазыцыях. Мы дамаўляемся аб супрацоўніцтве і не пакідаем ідэю яднаньня прабеларускіх, незалежніцкіх сілаў. І я веру, што мы адстаім права краіны разьвівацца па сваім сцэнары, у нашых інтарэсах, у інтарэсах народа і Беларусі".
Аляксандар Мілінкевіч сказаў, што прыняўшы такое рашэньне, можа зрабіць значна больш, каб даказаць, што гэтыя выбары ня маюць права на далейшае жыцьцё. І гэта паўплывае на будучыя парлямэнцкія выбары. Але ці азначае няўдзел у выбарах у якасьці кандыдата тое, што Мілінкевіч пачынае падрыхтоўку да плошчы, вулічных акцый?
"Мы ўсе разумеем, што калі няма выбараў, то плошча — гэта працяг барацьбы за свабоду. Бяз вулічных акцый немагчыма ў аўтарытарнай краіне дамагацца свабоды. Але які будзе сцэнар плошчы? Для нас вельмі важна, каб ён усё ж такі ствараўся на Беларусі. Каб ён ня быў радыкальны. Мы ўсе прыхільнікі мірных спосабаў пратэсту. І будзем прымаць рашэньні па ходзе кампаніі".
Актывісты руху "За свабоду" будуць падтрымліваць падчас выбарчай кампаніі Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча і Юрыя Глушакова. Таксама будуць рэалізоўваць кампанію "Народнай праграмы", якая прадугледжвае распаўсюд інфармацыі пра тое, якой быць Беларусі. Яе мэта павялічыць колькасьць прадэмакратычных, незалежніцкіх, прабеларускіх сілаў.

не хачу браць удзел у спэктаклі, дзе адзін рэжысэр, адзін сцэнарыст, адзін актор ...

Your browser doesn’t support HTML5