Расейская апазыцыя аб'ядноўваецца

Лідэры расейскай апазыцыі падпісалі пагадненьне пра стварэньне кааліцыі «За Расею без самадурства і карупцыі».Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі паведамілі старшыня Расейскага народна-дэмакратычнага зьвязу Міхаіл Касьянаў, адзін зь лідэраў руху «Салідарнасьць» Барыс Нямцоў, кіраўнік Рэспубліканскай партыі Уладзімір Рыжкоў і лідэр руху «Дэмакратычны выбар» Уладзімір Мілаў.

Мэтай дзейнасьці арганізацыі яе ўдзельнікі назвалі зьмену ўлады ў краіне. 9 кастрычніка лідэры кааліцыі плянуюць правесьці ў сталіцы першы мітынг пратэсту.