Азэрбайджанскі газ абміне Расею

Азэрбайджан, Грузія і Румынія аформілі дамоўленасьці пра траспартаваньне ў Эўропу газу з азэрбайджанскіх радовішчаў па Чорным моры, абмінаючы Расею. Пра гэта піша "Коммерсант". Паводле гэтай схемы плянуецца пастаўляць да 8 мільярдаў кубамэтраў у год, але праект пакуль ня мае ні фінансаваньня, ні нават тэхнічна-эканамічнай распрацоўкі.

На энэргетычным саміце ў Баку кіраўнікі трох дзяржаваў падпісалі мэмарандум пра паразуменьне ў заснаваньні сумеснай кампаніі для рэалізацыі праекту Azerbaijan-Georgia-Rumania Interconnection (AGRI). Ствараная кампанія зоймецца распрацоўкай праекту транспартаваньня газу ў Эўропу.