Менгарвыканкам падтрымаў падрыхтаваны грамадзкасьцю праект аднаўленьня гістарычнай забудовы цотнага боку вуліцы Гандлёвай. Аб гэтым паведаміў старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Паводле яго слоў, 13 верасьня праект атрымаў высокую ацэнку кіраўніцтва камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму, і старшыня камітэту Віктар Нікіцін абяцаў падтрымаць дакумэнт пры яго разглядзе на пасяджэньні Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай рады па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны. Падчас абмеркаваньня стала вядома, што ідэнтычны праект, падрыхтаваны КУП "Менскпраект", быў адхілены горадабудаўнічай радай камітэту.
Як адзначыў Астаповіч, 14 верасьня на сустрэчы з аўтарамі грамадзкага праекту дырэктар КУП "Менскінжпраект" Валянцін Курэйчык выказаў згоду даць экспэртнае заключэньне аб магчымасьці пераносу пракладзеных інжынэрных сетак ці аднаўленьня гістарычнай забудовы цотнага боку вуліцы Гандлёвая ўздоўж былых інжынэрных сетак.
18 жніўня на рабочай нарадзе ў Міністэрстве культуры архітэктары Ўладзімер Папруга, Андрэй Лары і Антон Вантух прэзэнтавалі альтэрнатыўны праект навукова абгрунтаванага адраджэньня гістарычнай забудовы цотнага боку вуліцы Гандлёвай. Праект уяўляе сабой эскізную прапанову па аднаўленьні двух кварталаў тыповай гарадзкой жылой і грамадзянскай малапавярховай мураванай забудовы другой паловы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў. Падрыхтоўка альтэрнатыўнага праекту матывавана тым, што паводле замовы КУП "Менская спадчына" спэцыялісты "Менскпраекту" распрацавалі свой варыянт адраджэньня забудовы цотнага боку Гандлёвай, да якога ў грамадзкасьці шмат прэтэнзій з боку заканадаўства і мэтодыкі рэалізацыі.
Грамадзкасьць дамагаецца аднаўленьня аўтэнтычнай архітэктурна-пляніровачнай структуры вуліцы і асобных яе будынкаў. Аднак існуе праблема, зьвязаная з тым, што інжынэрныя камунікацыі пракладзены па вуліцы такім чынам, што вымушаюць праекціроўшчыкаў парушаць чырвоныя лініі гістарычнай забудовы.