Індыйскія войскі ў штаце Джаму-і-Кашмір маюць намер страляць па парушальніках камэнданцкай гадзіны. Пра гэта было абвешчана сёньня, пасьля нядаўніх сутычак сілаў бясьпекі з прыхільнікамі мясцовых сэпаратыстаў, у выніку якіх загінулі 19 чалавек.
Сытуацыя ў індыйскай частцы Кашміру застаецца напружанай ужо некалькі месяцаў. Сёлетнім летам загінулі каля 90 чалавек. Цяперашнія непарадкі былі справакаваныя інфармацыяй з ЗША пра магчымае спаленьне Карану пастаром адной з цэркваў.